На выбары з Віцебскага рэгіёна сабраўся 371 дэпутат з 679 абраных. Гэта 55% ад кожнага мясцовага Савета дэпутатаў базавага ўзроўню, і гэтая адносная велічыня дазваляе ўладзе заяўляць аб легітымнасці выбраных у СР. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі прадставілі банальныя праграмы сваёй дзейнасці, а дэпутаты хутка абмеркавалі прапанаваныя кандыдатуры.
Затым не зусім таемна на неканкурэнтнай аснове прысутныя абралі "сенатарамі": начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, намесніка старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірыну Ляўковіч (Віцебск), генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы "Цэнтр культуры "Віцебск" Глеба Лапіцкага, генеральнага дырэктара Полацк-Шкловалакно» Ілля Ікан, старшыню Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталлю Марковіч, начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мялешкіна, генеральнага дырэктара ПУП «Вітбудтэхмаш» Андрэя Сідарава, начальніка Аршанскага вагоннага дэпо РУП «Мінскае аддзяленне БЧ» па Наваполацку Алену Фурс.
Ганна Наскоўская