«Актыўны байкот – гэта тлумачыць людзям, што нельга хадзіць на гэтыя псэўдавыбары. Яны нічога не дадуць. Каго б ні «абралі», усё роўна гэтыя так званыя дэпутаты ня будуць мець легітымнасьці. Трэба напачатку вярнуць краіну ў канстытуцыйнае поле (я маю на ўвазе легітымную канстытуцыю 1994 году), а потым ужо праводзіць нейкія выбары», – упэўнены Барыс Хамайда.