Як паведамілі калегі з абласной газеты «Витебские вести», сваім працоўным досведам з гасцямі падзяліўся рэдактар «Браслаўскай звязды» Вячаслаў Каладынскі. Ен заявіў прысутным, што «пашырэнне аўдыторыі, аператыўнае інфармаванне, падмацаваныя зваротнай сувяззю, дазваляе газеце дамінаваць у інфармацыйнай прасторы». Заява рэдактара пра «дамінаванне» гучыць смешна ўжо таму, што альтэрнатывы у «раёнкі» проста няма – усе незалежныя СМІ на Віцебшчыне даўно ліквідаваныя па загадзе ўладаў.
Што да аператыўнага інфармавання, то дастаткова паглядзець інтэрнэт-сайт «раёнкі», каб пераканацца, што ніякай аператыўнасці ў працы няма. Прыкладам, за адзін дзень 19 чэрвеня на сайце з“явіліся ўсяго два новыя артыкулы: адзін пра кошты ў крамах, другі – пра тую самую «лятучку» рэдактараў. Дый што тут казаць: на сайце раённай газеты не існуе нават рубрыкі «Навіны»...
На нарадзе абмяркоўвалася праблема, якая паўстала ў выніку звыкла няспешнай працы «раёнак»: рэдактары скардзіліся на хуткае з“яўленне навінаў у інтэрнэце, у тым ліку негатыўных, якія дзяржСМІ тут жа залічваюць у разрад «неправеранай інфармацыі». Маўляў, трэба ўсё-ткі «шукаць новыя падыходы і актыўна выходзіць на новыя медыя-платформы». Што ў гэтым сэнсе можна сказаць пра «Браслаўскую звязду»?
Рэдакцыя кіруе суполкамі «ВКонтакте», «Аднакласніках» і Фэйсбуку, дзе дублююцца матэрыялы інтэрнэт-сайта, а таксама свой канал у Тэлеграм, відавочна створаны з той самай мэтай. «Браслаўская звязда» мае таксама старонку ў Instagram, дзе таксама паўтараюцца назвы артыкулаў і фотаздымкі да іх. Пэўнай навацыяй можна было б лічыць наяўнасць акаўнта ў TikTok, але апошнія відэа размешчаны тым яшчэ у пачатку траўня... Карацей, хваліцца асабліва няма чым – усё стандартна, і падобная практыка выкарыстоўваецца ўжо не першы год.
Таму фармат «лятучкі» смела можна акрэсліць як «паразмаўлялі і разышліся». Бо ў віцебскіх «раёнак» адсутнічае сапраўды наватарскі досвед працы «ва ўмовах трансфармацыі медыясферы». І па слядах наведвання Браслаўшчыны у дзяржаўных рэгіянальных СМІ па-ранейшаму з“яўляюцца артыкулы, дзе або пералічваецца склад чыноўнікаў-выступоўцаў, мала цікавы чытачам, або ўсхваляецца прыгажосць рэгіёну, які за казённы кошт пашанцавала наведаць у самы разгар курортнага сезону.
Марыя Навіцкая
Аўторак, 20 Чэрвень 2023
Рэдактары дзяржСМІ збіраліся ў Браславе. Болей адпачывалі, чымсьці раіліся
У Браславе прайшла «лятучка» для рэдактараў рэгіянальных дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці. Арганізатарам імпрэзы стала галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкаму, і чыноўнікі прапанавалі абмеркаваць праблему, сфармуляваную як «Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы». Але прафесійная размова была толькі часткай праграмы: рэдактараў з усёй вобласці вазілі па аграсядзібах і турыстычных цікавостках – на гару Маяк, у парусную школу «BraslavWave», іх паказальна кармілі беларускімі прысмакамі... Час правялі няблага, як цяпер дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі прэс-тура. А што ж вырашылі наконт «стану і развіцця сучасных рэгіянальных СМІ»?
Апублікавана ў
Свабода слова
Тэгі: