Так, першы відэаролік праекта "Па той бок "Змагарства"", які быў выкладзены ў публічную прастору на YOUTUBE 25.02.2023, прагледзелі 186 чалавек, а другі ролік, які стаў даступным для гледачоў з 18.03.2023, прагледзелі 413 разоў. Відавочна, гледачам проста не цікава, што ўлады праз пасрэдніцтва местачковых прапагандыстаў думаюць пра пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020 года.
Праект "НАЗАЎЖДЫ" прысвечаны "Дню народнага адзінства". У кароткіх відэафільмах дзеці Наваполацка завучанымі казённымі фразамі расказваюць гледачам пра сябе і Беларусь. У фільмах ёсць адна добрая якасць, дзеці гавораць на беларускай мове. Сем відэаролікаў за паўгода дэманстрацыі ў сеткі інтэрнет паглядзелі 650 разоў.
Праект «Дзіцячыя асобы вайны» - гэта відэа пераказ зместу серыі савецкіх кнігі «Піянеры-героі», у якіх апісваюцца дзеці, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне на баку савецкіх уладаў.
За год існавання праекту "Дзіцячыя асобы вайны" журналістамі "Звязды" было выраблена 10 відэаролікаў аб лёсе загінуўшых падчас вайны савецкіх піянерах, якія прагледзелі ўсяго толькі 2 тысячы разоў.
Сцяпан Горынаў