Цяпер Ціна Палынская апасаецца, што скасаванне адміністрацыйнай справы можа азначаць, што супраць яе распачнуць крымінальную справу. Бо СК прызначыў экспертызу яе допісу пра візіт у Полацк патрыярха Кірыла. Допіс журналістка выдаліла адразу пасля таго, як зразумела, што ён прыцягнуў увагу сілавых структур: напярэдадні прыезду кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі ў кватэры Палынскіх прайшоў ператрус. Міліцыянты забралі кампутар і мабільны тэлефон журналісткі, і яна не выключае, што падставамі для абвінавачання могуць стацца і іншыя яе публікацыі ў сацыяльных сетках.
Пра свае апасенні Ціна Палынская напісала ў Фэйсбуку, заявіўшы, што ёй вядома пра прычыну ўвагі да яе з боку сілавых структур:
«Есть такая профессия – «чтец». Милиция - не сетевая профессия, поэтому милиции помогает городская интеллигенция. Читает по зову сердца профили всех во всех сетях, кто связан с Полоцком и НП (Наваполацкам – аўт.). Звонит и говорит очередное имя… люди, которые взяли на себя эту миссию, помогать государству, могут позвонить в милицию и назвать чье угодно имя. Вообще левое. И отправить этого человека на 15 суток или на сто баз (овых – аўт.). Возможно, это психически больные люди, а правоохранительные органы им доверяют. Со мной так произошло. Откуда узнала? Ну... узнала. Узнала и узнала. Есть конкретные люди. Читают всехные профили эти полоумные, звонят в милицию, и говорят «вот с этой разберитесь». И оно происходит». (арфаграфія і пунктуацыя допісу захаваныя – аўт.)
Месяц таму Ціну Палынскую асудзілі паводле арт 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. 6 чэрвеня яна пайшла на сустрэчу гараджан з патрыярхам Кірылам, і яе затрымалі за жоўтую блакітную стужкі, прычэпленыя да сумкі і да фотаапарата. Праз некалькі гадзін жанчыну адпусцілі, склаўшы пратакол. 7 чэрвеня адбыўся суд, і журналістку аштрафавалі на 100 базавых велічыняў (3 200 беларускіх рублёў).
Міхась Хмара
Серада, 06 Ліпень 2022
У міліцыі скасавалі адміністрацыйную справу супраць полацкай журналісткі
Ціну Палынскую, журналістку з Полацку, 17 чэрвеня выклікалі ў суд, дзе мусіў адбыцца працэс наконт яе допісаў у «Фэйсбуку» пра візіт патрыярха Кірыла. Суд не адбыўся, бо матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю. Цяпер жанчына атрымала афіцыйную паперу з Полацкага РАУС, што адміністрацыйную справу супраць яе скасавалі.
Апублікавана ў
Свабода слова
Тэгі: