Аўторак, 01 Верасень 2015

Тацьцяна Смоткіна атрымала пастанову зь Віцебскага аблсуду

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі абласны суд вырашыў пакінуць бязь зьменаў пастанову Глыбоцкага суду. Журналістка-фрылянсэр з Глыбокага абскарджвала штраф у 25 базавых велічынь паводле артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і па-ранейшаму лічыць прысуд беспадстаўным.

Тацьцяна Смоткіна: “Прыйшоў ліст зь Віцебскага абласнога суду з пастановай судзьдзі Сьвятланы Івановай пра тое, што пастанова суду Глыбоцкага раёну ў адносінах да мяне пакідаецца бязь зьменаў. А мая скарга – без задавальненьня. Я ўсё ж не лічу, што парушыла заканадаўства. Права займацца журналісцкай дзейнасьцю мне гарантуе Канстытуцыя Беларусі. Акрэдытацыю я не павінна мець, бо зьяўляюся журналістам-фрылянсэрам. І калі судзьдзі абвяшчаюць несправядлівыя прысуды, парушаюць правы грамадзянаў, то прыйдзе час, і яны адкажуць за свае дзеяньні”.

Пасьля кансультацыяў зь юрыстам Тацьцяна Смоткіна мяркуе працягваць абскарджаваць прысуд Глыбоцкага суду, гэтым разам у судзе Канстытуцыйным, а потым не выключае і зварот у Камітэт ААН па правох чалавека.

Паводле racyja.com