Субота, 11 Ліпень 2026

Жыхарку Наваполацка асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўленым 10 ліпеня пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", з'явілася яшчэ адно імя ўраджэнкі Віцебшчыны. Гэта Ірына Мільчаніна, жанчыне 46 гадоў, і, паводле інфармацыі на сайце МУС, яна ўжо адбывае пакаранне.

Паводле інфармацыі на сайце ведамства, судзілі Ірыну Мільчаніну ў гарадскім судзе Наваполацка. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
Увогуле ў Віцебскай вобласці за абразу Аляксандра Лукашэнкі на дадзены момант былі асуджаны мінімум 73 чалавекі. 

Ніна Гарошнікава