Толькі ў адзін дзень 7 красавіка суд Ушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” адразу 6 акаўнтаў у Instagram. Гэта акаўнты
- stas_stan_stas (прыватны акаўнт, 322 падпісчыкі) ;
- andrei_pushkarou (прыватны акаўнт Андрэя Пушкарова, прадстаўніка Беларуска-амэрыканскага задзіночання «БАЗА», 155 падпісчыкаў);
- malinov.kust (прыватны акаўнт музыкі, лідара групы «Дрымон» і журналіста-фрылансера Іллі Маліноўскага, 427 падпісчыкаў);
- alex_valacuga (прыватны акаўнт трэвэл-блогера Аляксандра Гоўшыка, 2 253 падпісчыкі);
- belaruscongress СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ 2.0,( 512 падпісчыкаў);
- prytuliaj (акаўнт беларускага шэлтэра ў Варшаве, створаны дла дапамогі палітвязням і палітэмігрантам з Беларусі, 205 падпісчыкаў).
9 красавіка гэтыя рэсурсы ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
8 красавіка "штампоўка" рашэнняў пра экстрэмісцкія матэрыялы працягвалася. У гэты дзень суд Ушацкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
- акаўнт у Facebook з назвай "Инициатива ДАР (Дворовые активисты за рубежом)" (dar.belarus)
-акаўнт у Instagram з назвай "wim646wim". Гэта інтэрнэт-рэсурс Беларускага Кангрэса незалежных прафсаюзаў.
яны трапілі ў ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 10 красавіка.
Аляўціна Махава