Усіх падсудных завочна абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага» фармавання (частка 3 артыкула 361-1 КК), абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), распальванні варожасці (артыкул 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (артыкул 367 КК), дыскрэдытацыі Беларусі ( артыкул 369-1 КК), закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (артыкул 361 КК).
Алене Жываглод прысудзілі 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 1500 базавых велічыняў (67 500 руб.). Зарыне Сарокінай, Алегу Давыдчыку і Цімафею Малахоўскаму прызначылі па 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі са штрафам у 900 базавых велічыняў (40 500 руб).
8 лютага 2022 г. паводле рашэння КДБ ініцыятыва “Честные люди” была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”. Аднак тыды ў пераліку “арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС не было згадана ніводнага прозвішча ўдзельнікаў інцыятывы. Пазней пракуратура вырашыла, што
“Честные люди” - ініцыятыва, створаная ў 2020 годзе для барацьбы з фальсіфікацыямі на выбарах. Валанцёры арганізоўвалі назіранне на ўчастках, фіксавалі парушэнні. "“Честные люди” " у тым ліку ўдзельнічалі ў стварэнні чат-бота "Голас", які выкарыстоўваўся для альтэрнатыўнага падліку галасоў. Цяпер ініцыятыва вядзе асветніцкую дзейнасць, здымаючы сюжэты аб карупцыі ў дзяржструктурах, прапагандзе і г.д. Паводле меркавання Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы "Честные люди" з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года "ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы".
Павел Касалапаў