Субота, 20 Снежань 2025

Полацкі суд перастараўся: “экстрэмісцкім” прызнаны рэсурс, які “змагаўся з экстрэмізмам”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

18 снежня суд Полацкага раёна і г.Полацка прызнаў “экстрэмісцкай” старонку “ВКонтакте” з назвай "Zмагар – Использованная прокладка". Інтэрнэт-рэсурсы з падобнымі абразлівымі назвамі масава з’явіліся пасля пратэстаў 2020 г. Такім чынам іх стваральнікі з ліку штатных ідэолагаў, супрацоўнікаў сілавых структур і прыхільнікаў дзейных уладаў імкнуліся дыскрэдытаваць беларускую нацыянальную сімволіку і ўсіх, для каго бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам змагання за волю.


У той самы дзень полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкім і старонку “ВКонтакте” з назвай “Жыве Беларусь”.

Суд Лёзненскага раёна  на мінулым тыдні таксама спрычыніўся да “змагання з экстрэмізмам”. 17 снежня “ экстрэмісцкай” была прызнана старонка "Грамада Палесся" у сацсетцы  "Одноклассники", 18 снежня – старонкі “ВКонтакте” з назвамі "Народная амбасада Беларусi ў Бразылii (Бразiлiя)" і "Magnus Ducatus Lithuaniae" ( гэтая старонка прысвечана гісторыі ВКЛ).

Усе названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы 20 снежня былі ўключаны ў Рэспубліканскі спс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Артур Васевіч