У судзе было ўстаноўлена, што Сяргей выказаўся ненарматыўнай лексікай у дачыненні да следчай Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў. Работніца міліцыі палічыла, што мужчына ў сваіх выразах прынізіў яе гонар і асабістую годнасць, чым нанёс ёй абразу як службовай асобе дзяржаўнага органа.
Сваю вінаватасць у судовым паседжанні Сяргей Паўлавіч прызнаў цалкам, не адмаўляў сваё дачыненне да абразы следчай.
Даследаваўшы доказы, якія змяшчаліся ў матэрыялах справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, суддзя Ляшковіч на падставе ч.1 арт.24.4 КаАП пакараў Камандышку штрафаў у даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.
Уладзімір Норкін