Згодна з матэрыяламі справы памочнік урача аддзялення агульнай урачэбнай практыкі аднаго з філіялаў установы аховы здароўя Віцебска з 2 снежня 2021 года па 1 ліпеня 2022 года наўмысна ўнесла ў часопіс уліку і выкарыстання медыцынскіх імунабіялагічных прэпаратаў недакладныя звесткі аб аб'ёмах выкарыстаных для вакцынацыі насельніцтва COVID-19, завысіўшы іх.
Затым з мэтай утойвання фактаў неабгрунтаванага спісання вакцын яна знішчыла шляхам утылізацыі звыш 4,5 тыс. доз вакцын коштам больш за 52,5 тыс. рублёў. Матыў "злачынства" - пазбегнуць крытыкі ў свой адрас з боку кіраўніцтва.
Неабходна адзначыць, што для вакцынацыі жыхароў Віцебскай вобласці было зрасходавана не менш як 1,5 млн. доз вакцыны ад COVID-19. Пры кошце адной дозы 11,7 рубля, рэгіянальнаму бюджэту кампанія па вакцынацыі абышлася як мінімум 17,6 млн. рублёў або 5,9 млн. долараў ЗША.
Паліна Давыдава