У судзе быў агучаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Данііл у парушэнне арт.39 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" без уважлівай прычыны не з'явіўся па позве ваеннага камісарыята на медыцынскі агляд. Аднак нез'яўленне не перашкодзіла прыняццю рашэння прызыўной камісіі аб выкананні Ксянзовым воінскага абавязку.
У судовым паседжанні малады чалавек віну прызнаў цалкам, зробленага не адмаўляў і раскаяўся.
Прыняўшы за доказ прызнанне віны «правапарушальнікам» і на падставе артыкула 26.1 КаАП суддзя Вяршыніна пакараў Ксянзова штрафам у даход дзяржавы ў памеры 3 базавыя велічыні на суму 120 рублёў.
Ларыса Каменева