У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што Лізавета на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размясціла сваю фатаграфію, на якой мелася налепка ў выглядзе палотнішча бел-чырвона-белага колеру. У гэтым суд убачыў правядзенне пікетавання.
Таксама ж выявіўся факт таго, што жанчына ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» захоўвала лагатып канала «МКБ – Мая краіна Беларусь» - выяву ў выглядзе ромба чырвонага і белага колераў, публікацыі якога ўлады ключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Кіруючыся тым, што Анікіенка прызнала сваю віну ў учыненых правапарушэннях, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт.24.23 КаАП аштрафавала Лізавету на 1110 і 1850 рублеў. Шляхам поўнага складання, суддзя канчаткова вызначыла спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры васьмідзесяці базавых велічыняў ці 2960 рублёў.
Эдуард Мурзін