У судзе быў агучаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, з якога вынікае, што Ірына са сваёй кватэры ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» распаўсюдзіла спасылку з назвай «Афіцыйная група Хартыі’97», якую ўлады лічаць экстрэмісцкімі матэрыяламі. У судовым паседжанні жанчына толькі часткова прызнала сваю віну.
Але гэтага прызнання было дастаткова для суддзі Балаболавай, каб яна на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Нікіціну штрафам у даход дзяржавы ў памеры 1110 рублёў без канфіскацыі, якая належыць ёй тэлефона, на які быў накладзены арышт у якасці гарантыі выплаты прызначанага штрафу.
Дзмітрый Фралоў