Як адзначаецца ў пастанове суда, Ала Арэхва ў сацыяльных сетках “Аднакласнікі” і “Вконтакте” посціла і ставіла лайкі матэрыялаў, якія суды розных гарадоў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі, таксама яна паставіла ўпадабайку выяве з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і каментаром “Свабода”. Гэтае дзеянне Глыбоцкі суд расцаніў як адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў без дазволу Глыбоцкага райвыканкама. Суддзя Алена Кот спаслалася яшчэ на тое, што старонка жанчыны ў сацыяльных сетках была адкрытая, і публікацыі на ёй былі даступныя для агляду іншым грамадзянам.
Як зазначыла Ала Арэхва ў судзе, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” яна лайкнула публікацыю з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і каментаром "Свабода" паколькі яна ёй спадабалася.
Але жанчына сваю віну падчас суда прызнала.
Суд на падставе ч.2 артыкула 19.11 КаАП пакараў жанчыну адміністрацыйным спагнаннем у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 3 сутак з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. І на падставе ч.1 артыкула 24.23 КаАП падверг адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 7 сутак.
Шляхам поўнага складання накладзеных адміністрацыйных спагнанняў Глыбокі суд арыштаваў Алу Арэхву на 10 сутак і канфіскаваў мабільны тэлефон.
Сяргей Азёрны