Чацвер, 04 Май 2023

Справу палітзняволенай Яны Пінчук пачала разглядаць іншая суддзя

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Суд над Янай распачаўся ў Мінгарсудзе 10-га красавіка і праходзіць у закрытым рэжыме, але з допускам сваякоў падсуднай. Па невядомым прычынам, справу стала весці іншая суддзя, Любоў Сімахіна, замест суддзі Таццяны Фалькоўскай.

Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, сёння адбываецца 8-ае пасяджэнне.

Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".

Каб падтрымаць палітзняволеную дзяўчыну, трэба грашовыя пераводы, пасылкі і тэлеграмы дасылаць на адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск, Яне Вітальеўне Пінчук.

Ніл Жукавец