Серада, 26 Красавік 2023

Суд арыштаваў жыхарку Талачына спаслаўшыся на дзейную Канстытуцыю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Наталля Барысавец Суддзя Наталля Барысавец

Суддзя суда Талачынскага раёна 10 красавіка Наталля Барысавец арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Кацярыну Васілеўскую за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Інтэрнеце. Акрамя таго, суддзя канфіскавала прадмета адміністрацыйнага правапарушэння мабільны тэлефон "iPhone 6S".

У судовым паседжанні Кацярына патлумачыла, што на яе акаўнце ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм сапраўды знаходзілася інфармацыя ў выглядзе падпіскі на інтэрнэт-старонку з назвай "NEXTA". Аднак,экстрэмісцкія матэрыялы не распаўсюджвала, падпіску зрабіла падчас пратэстаў 2020 года, і не ведала аб тым, што інфармацыйная прадукцыя была прызнана судом экстрэмісцкай.

Суддзя Барысавец абгрунтавала сваё рашэнне арыштаваць Васілеўскую наяўнасцю ў дзейнай Канстытуцыі арт. 52, якая абавязвае кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, выконваць яе Канстытуцыю, законы. А невыкананне ўказанага абавязку цягне, у выпадку з Кацярынай, на адміністрацыйную адказнасць.

Праўда суддзя не згадала аб тым, што ў арт. 34 Канстытуцыі гарантуе кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Міхаіл Жук