Субота, 23 Май 2015

Суд над заснавальнікам праваабарончай установы «Платформ інавэйшан» распачнецца 1 чэрвеня ў Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым. Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшан».

Кіраўніка «Пляцформы» Андрэя Банадарэнку асудзілі за хуліганства ў жніўні 2014 году. Адразу пасля гэтага ў Віцебску арыштавалі і Жамчужнага. Яго абвінавацілі ў тым, што схіліў супрацоўніка ўнутраных спраў да перадачы яму дакумэнтаў, якія ўтрымлівалі службовую таямніцу. А таксама набыў схаваную камэру (у выглядзе гузіка) і перадаў у часовае карыстаньне іншаму чалавеку. Такія прылады ў Беларусі незаконныя.

Міхаіл Жамчужны – кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх манаграфіяў, вынаходнік. Першы ў краіне зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. У 2008 годзе яго асудзілі на 5 гадоў за крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам. Ён быў вядучым навуковым супрацоўнікам у Віцебскім унівэрсытэце. Сабраў калектыў навукоўцаў, зь якімі працаваў над атрыманьнем вадароду, каб пасьля яго выкарыстоўваць у прамысловасьці. Падчас праверкі працы яго групы на Жамчужнага завялі крымінальную справу і асудзілі. Па вызваленьні ў 2012 годзе ён заявіў, што справа супраць яго была сфабрыкаваная.

Крыніца: «Наша Ніва»