Паводле следства, ураджэнец Віцебску размяшчаў абразлівыя пасты і каментары ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Працяглы час ён працаваў за мяжой, але вярнуўся ў Беларусь у сувязі з кваробай маці. Яго затрымалі больш як чатыры месяцы таму і змясцілі ў СІЗА-2. На трэці дзень пасля зняволення сына ягоная маці памерла. Больш блізкіх сваякоў у Аляксея Рэзнікава не засталося.
Падтрымаць вязня пасылкай, лістом ці грашовым пераводам можна, скарыстаўшыся адрасам:
СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Аляксею Сяргеевічу Рэзнікаву
Барыс Доўгель