Паводле абвінавачвання, Аляксандр Несцераў у адным з каментароў у "Аднакласніках" дапусціў абразлівыя выказванні ў бок двух супрацоўнікаў міліцыі з горада Горкі. Лінгвістычная экспертыза прызнала гэта ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, што і паслужыла для пастановы вырака.
Абвінавачаны прызнаў сваю віну і выказаў прабачэння пацярпеламу міліцыянту.Інфармацыі аб судовым працэсе няшмат, аднак вядома, што суд пастанавіў пакараць Несцерава абмежаваннем волі з накіраваннем ва ПУАТ на два з паловай гады (т.зв. "хімія"). Прысуд набыў законную сілу.
Іван Чайка