Чым запомнілася Алена Міхайлаўна для віцебскай грамадскасці?
Найперш тым, што яна аддана, і з поўнай аддачай усіх сваіх сілаў і ведаў служыла дзейнаму рэпрэсіўнаму рэжыму.
У 2020-2022 годзе пад яе непасрэдным кіраўніцтвам, суддзі даручанага ёй суда з часта парушэннем працэсуальных нормаў асудзілі да штрафаў, адміністрацыйных арыштаў, крымінальна пераследаваліся сотні жыхароў Віцебска, якія выйшлі на пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
Але сама былая суддзя Папкова ішла да таго, кім яна стала ў канцы сваёй судзейскай кар'еры, паслядоўна і доўга. Вось некалькі прыкладаў, якія яскрава характарызуюць этапы прафесійнай дэфармацыі і маральнай дэвальвацыі Алены Міхайлаўны.
25 чэрвеня 2015 года судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску Алена Папкова, разгледзеўшы скаргу грамадзкага актывіста Рафаэля Габрыэля Саламонавіча Кірылава-Шмільхольдхарда на адмову Віцебскага гарадзкога ўпраўленьня па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва ў выплаце яму дапамогі па беспрацоўі, пакінула пададзены працэсуальны дакумэнт бяз руху. Як тлумачыцца ў судовым вызначэньні, скарга пададзеная з парушэньнем вызначаных заканадаўствам нормаў. Падрабязней тут.
24 ліпеня 2015 года Паўла Левінава дэлегавалі дзьве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску і Віцебскай абласной камісіі.
У райсудзе Кастрычніцкага раёну Віцебску, на тэрыторыі якога знаходзіцца гарвыканкам, дзе праходзіла супольнае паседжаньне прэзыдыюму гарсавету і гарвыканкаму, разьбіралася пытаньне, чаму Паўла Левінава не ўключылі ў склад Першамайскай выбарчай камісіі.
Аднак судзьдзя Алена Папкова вырашыла адмовіць у задавальненьні скаргі групы выбаршчыкаў, якія за мяне падпісваліся, – маўляў, галасаваньне праходзіла без парушэньняў, камісія сфармаваная ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Падрабязней тут.
27 сакавіка 2017 года за зачыненымі дзьвярыма было агучанае судовае рашэньне суддзі суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Іны Грабоўскай: пакараць Кастуся Мардзьвінцава арыштам на тэрмін 15 сутак.
На тое, што судовы разгляд адміністратыўнай справы журналіста быў закрытым, праваабаронца Ірына Трацьцякова паскардзілася старшыню суду Алене Папковай на незаконныя дзеяньні і некалькі разоў патрабавала, каб судзьдзя Іна Грабоўская дазволіла прысутнічаць усім ахвотным. Але кіраўніца суда Папкова не вастановіла законнасць. Падрабязней тут.
Спадзяецца, што пры нованазначаным кіраўніку суда Кастрычніцкага суда Віцебска зменіцца судовая практыка, выклікае сумненне, бо ў краіне аб'яўлены рэжым "Не да законаў" пакуль не адменены.
Іван Чайка