Па матэрыялах справы, Любоў Цвярдова, раней не судзімая, неаднаразова ў інтэрнэце размяшчала запісы, якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А. Лукашэнкі.
Так, 19 жніўня 2021 года ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на сваёй персанальнай старонцы Цвярдова, у адкрытым доступе пакінула паведамленне, якое мае негатыўную ацэнку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (“фашыст”), яна ж пазней на сваёй старонцы напісала каментар са словамі (“Усе фашысты”). Наўмысна размясціла ў тэлеграм-канале “Краіна для жыцця. Полацк-Наваполацк” пад пастом з фатаграфіяй прэзідэнта каментар (“фашыст”), неаднаразова пакідала каментары ў тэлеграм-чатах (“Жыве Беларусь!”). Пры гэтым выкарыстоўвала мабільны тэлефон Iphone 6 мадэлі і планшэт.
У судзе ў якасці сведкі быў дапытаны стрыечны брат абвінавачанай, які паведаміў, што з Любоўю Цвярдовай сустракаецца нечаста, яе поглядаў не падзяляе і нічога не ведае пра негатыўныя каментары.
Агучаныя ў судзе негатыўныя выказванні прызнаныя абразлівымі лінгвістычнай экспертызай ад 28 лютага 2021 года. Адвакат спрабаваў аспрэчыць вынікі, паколькі прызначэнне экспертызы прайшло з парушэннямі ГПК.
Абвінавачанне запрасіла для Цвярдовай з улікам раней вынесенага і неадбытага пакарання абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады.
Вырак суда: чатыры 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 3 200 рублёў.
Іван Чайка