Рашэнне аб пакаранні Уладзіміра Булаўскага адміністрацыйным арыштам прымаў суддзя Мікалай Атрахімовіч (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску).
Уладзіміра Булаўскага затрымалі ў пятніцу 26 лістапада, пасля чаго змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст мае выйсці на волю 3 снежня.
У верасні 2020 году Уладзімір Булаўскі быў пакараны 8 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах.
Янка Прас