Нядзеля, 08 Сакавік 2020

Жанчыны Віцебшчыны больш адукаваныя, чым мужчыны – статыстыка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жанчыны Віцебскай вобласьці маюць больш высокі ўзровень адукацыі, чым мужчыны. Сярод занятых у эканоміцы 34% жанчын маюць вышэйшую адукацыю. У мужчын гэты паказьнік складае 23%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.

Паводле статыстычнага ўпраўленьня, сярод занятых жанчын 34% маюць вышэйшую адукацыю (мужчыны – 23%), 31% – сярэдне-спэцыяльную адукацыю (мужчыны – 21%).

Колькасьць жанчын Віцебскай вобласьці, паводле дадзеных перапісу насельніцтва, складае 614,7 тыс. чалавек (54,1% ад агульнай колькасьці).

У сярэднім на Віцебшчыне на 1000 мужчын прыпадае 1180 жанчын.

Яшчэ 5 лічбаў пра жанчын

  1. Найбольшы адсотак жанчын працуе ў сфэры аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўваньня. У гэтай сфэры яны складаюць 85,4% працаўнікоў (у адукацыі – 81,2%, а напрыклад, у будаўніцтве – усяго 18,9%).
  2. Сярэднестатыстычная жанчына Віцебскай вобласьці бярэ шлюб ва ўзросьце 26,2 гады (паўторны шлюб – 38,5 гады).
  3. У 2019 годзе 4,4 тыс. жанчын скасавалі свой шлюб. 450 жанчын мелі на момант разводу менш за 25 гадоў.
  4. У 2019 годзе ўзялі шлюб 140 жанчын, старэйшых за 60 гадоў.
  5. Летась 9,5 тыс. жанчын сталі мамамі. Сярэдні век нараджэньня першага дзіцяці складае зараз 26,5 гадоў.

«Дасягненьне гендэрнай роўнасьці і пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дзяўчынак ёсьць неад’емнай часткай прынятай у 2015 годзе дзяржавамі – сябрамі ААН Павесткі дня ў сфэры ўстойлівага разьвіцьця на пэрыяд да 2030 году», – паведамляе Галоўнае статупраўленьне Віцебшчыны.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.