Актывісты Віцебшчыны прапаноўвалі ўсталяваць у райцэнтры помнік да наступных, 215-х угодкаў Генрыха Дмахоўскага, які загінуў падчас паўстання 1863-64 гадоў каля маёнтка Парэчча цяперашняга Докшыцкага раёна. У афіцыйным адказе на гэтую прапанову гаворыцца, што «жизнедеятельность Генрыха Дмахоўскага не связана с Докшицким районом».

Жыхары дома 19 корпус 4 па вуліцы Чкалава ў Віцебску паўтара года змагаліся з наступствамі рамонту, праведзенага ў 2023 годзе. Камунальнікі абнавілі дарогу паміж вуліцамі Чкалава і Чарняхоўскага ўздоўж гімназіі №5. Дарога набыла прыстойны выгляда, а вось у суседнім двары з'явіліся праблемы, якія давялося варышаць досыць працяглы час.

Святару, якога затрымалі сёлета ў траўні і некалькі разоў судзілі па палітычных "адміністратыўках", цяпер інкрымінуюць зусім іншае. Суддзя Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская будзе разбіраць крымінальную справу, распачатую паводле абвінавачанняў супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых. Судовы працэс абвешчаны закрытым.

 

Вада цячэ па сценах пад'езда, але звароты ў ЖЭУ і службу 115.бел нічога не даюць. Майстры заварваюць трубу ў месцы працечкі, але вада ўсё адно цячэ. Высветляць прычыну і шукаць шляхі вырашэння праблемы ніхто не спрабуе. Апрача хіба саміх мясцовых жыхароў.

Чытачка паскардзілася ў раённую газету на тое, што ў Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы няма некаторых урачоў вузкай спецыялізацыі. Слова ў адказ далі намесніцы галоўнага ўрача медустановы Інне Кучыц. І тут аказалася, што ўсё яшчэ горш, чым выглядала з ліста жыхаркі Докшыччыны.