«Стаўленьне да прыежджых як да акупантаў. Канцэрты такія, што на «Карлусе» [вул. Карла Маркса] з зачыненымі вокнамі спаць немагчыма. У «Задзьвіньне» не схадзіць, вакол усё застаўлена аўтамабілямі абы-дзе, - піша чытач і дадае, што салюты як на злосьць запускаюць вельмі позна. - Ад салютаў ужо дзеці плачуць. Салюты як знарок заплянаваныя роўна пад 23:00».
Чытач прапануе перанесьці гэты фэст за горад, далей ад цэнтру, бо «якая розьніца, дзе ім нажлукціцца?»: «Хай бы перанесьлі гэтую парнаграфію за горад побач з памыйкай, гарадзкім сьметнішчам. Там бы і бухалі сабе. “Горад майстроў” - нічога новага, таксама трэба пераносіць з цэнтру гораду. А то сябе адчуваеш у горадзе, як на акупаванай фашыстамі тэрыторыі. На дзіцячых пляцоўках алькаголікі, што наехалі, бухаюць. Там жа спаражняюцца - сьвята ж…» - бядуе ён.