Удзельнікі канфэрэнцыі абмеркавалі вынікі «Народнага кантролю», пляны дзейнасьці на будучыню, пытаньне выбараў адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і іншыя пытаньні.
Крыніца: Прэсавая служба БХД
У Віцебску 11 кастрычніка адбылася абласная канфэрэнцыя ўдзельнікаў кампаніі «Народны кантроль», якая праводзіцца ў пяці населеных пунктах вобласьці. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі каля 30 актывістаў кампаніі. Сярод удзельнікаў былі таксама сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, каардынатар аргкамітэту па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.
Удзельнікі канфэрэнцыі абмеркавалі вынікі «Народнага кантролю», пляны дзейнасьці на будучыню, пытаньне выбараў адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і іншыя пытаньні.
Крыніца: Прэсавая служба БХД