Чацвер, 09 Кастрычнік 2025

Кандыдат гістарычных навук з Віцебска: “Великодержавность заложена у поляков генетически”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гарадская газета “Віцьбічы” надрукавала інтэрв’ю з кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Косавым. Інтэрв’ю тычыцца стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю. Аляксандр Косаў у сваіх выказваннях зневажае палякаў і кіраўніцтва суседняй краіны, у што да ўласнай дзяржавы, то ўпарта выкарыстоўвае тэрмін “Западная Белоруссия”.

Менавіта польскі бок кандыдат гістарычных навук з Віцебску вінаваціць у тым, што  “с постоянной периодичностью возникали конфликты вокруг общественных организаций белорусских поляков”, хаця менавіта па ініцыятыве беларускіх дзяржаўных органаў зачыняліся школы з польскай мовай навучання і скасоўвалася рэгістрацыя нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў.

“С августа 2020 года градус напряженности между нашими странами порой просто зашкаливает. В частности, польская сторона оказалась причастна к координации уличных протестов в Беларуси после президентских выборов 2020 года, затем Польша стала пристанищем для значительного числа так называемых беглых”, . сцвярджае Аляксандр Косаў.  І ўрэшце абвінаваціў Польшчу ў тым, што яна “решила отгородиться от Беларуси железным забором, от которого лишь страдают дикие животные”.

“Великодержавность заложена у поляков генетически. Они ностальгируют по временам первой Речи Посполитой”; “Ожидать от польских правящих кругов конструктивного и равноправного партнерства не приходится” – падобнымі выразамі прысякнуты ўвесь артыкул “Фантомные боли имперского комплекса, или Почему Польша делает Беларусь врагом”. 

Гарадская газета транслюе пасыл пра тое, што Польшча – адвечны вораг Беларусі, які асабліва актывізаваўся апошнім часам. Менавіта такое ўражанне спрабуе выданне стварыць у чытачоў.

Што да аўтара, то зараз Аляксандр Косаў  працуе ў МІТСО дацэнтам кафедры правазнаўства і гуманітарных дысцыплін, а не ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі і культурнай спадчыны , як сцявярджае газета “Віцьбічы”. Сфера ягоных навуковых зацікаўленняў, мяркуючы па назвах апублікаваных артыкулаў, - гэта стасункі Беларусі з Расіяй і Кітаем.

марыя Сакалоўская