«ЧестнОК» - гэта аўтарскі праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна. У стварэнні кантэнта браў удзел і ягоны сябар - журналіст Яраслаў Пісарэнка. Менавіта ён вёў відэаканал, калі Івулін быў у зняволенні. Зараз абодва журналісты жывуць і працуюць у замежжы.
На сайце МУС пералічаны 11 інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца «экстрэмісцкая дзейнасць». Гэта асабістыя старонкі Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі ў Instagram, некалькі Telegram-каналаў, YouTube-каналаў і старонак у TikTok, дзе згадваецца назва «ЧестнОК». А таксама YouTube-канал «ЧестнОК-LIVE» - гэта новы праект Аляксандра Івуліна, які ён распачаў пасля выхаду на волю, адбыўшы арышт.
Частка гэтых інтэрнэт-рэсурсаў днём раней была ўключана ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце міністэрства інфармацыі. У прыватнасці, YouTube-канал «ЧестнОК-Live» был прызнаны “экстрэмісцкім” 10 красавіка 2025 года паводле рашэння суда Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Вольга Ткачук