Такая практыка велшьмі шырока выкарыстоўвалася на Віцебшчыне летась. Спасылаючыся на тэзу пра тое, што “праца - перавыхоўвае”, асобаў, якія стаяць у міліцыі на ўліку, неаднаразова накіроўвалі на “добраахвотную” прыборку тэрыторый.А ў Шуміліна, каб дадаць у працэс “перавыхавання” яшчэ і крыху ідэалагічнага каларыту, былых зняволеных накіравалі на добраўпарадкаванне брацкай магілы.
Тут вельмі важна, каб і міліцыянты, і «добраахвотныя» працаўнікі разумелі, якія наступствы можа мець падобная практыка, падкрэслівае юрыст. Ён звяртае ўвагу на неабходнасць такіх рэчаў, як інструктаж па тэхніцы бяспекі, і абавязковае дакументальнае пацвярджэнне, на якіх падставах людзі працуюць - ці быў складзены і падпісаны хаця б нейкі дакумент пра добраахвотную згоду на такую працу. Інакш, прыкладам, калі здарыцца нейкі няшчасны выпадак, страхавая кампанія не зможа расцаніць яго як вытворчую траўму. Дый увогуле не зразумела, хто бярэ на сябе адказнасць за людзей, якія нібыта выходзяць па загадзе КВІ на працу нібыта «добраахвотна».
Таксама юрыст падкрэслівае, што ад удзелу ў падобных «выхаваўчых мерапрыемствах» чалавек мае права адмовіцца. Можна напісаць заяву ў пракуратуру, каб там далі прававую ацэнку дзеянням арганізатараў такіх «працоўных дэсантаў» або звярнуцца ў інспекцыю працы. Але пытанне ў тым, ці наважыцца нехта на такі пратэст супраць прымусовай працы. Бо людзі, якія знаходзіцца на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі, трапляюць у прамую залежнасць ад супрацоўнікаў міліцыі. І любая спроба супраціву можа пацягнуць за сабой пагаршэнне ўласнай сітуацыі.
Віталь Віхура