На думку арганізатараў, працаўладкаванне з'яўляецца «важным компонентом в возврате подучетных лиц в общество и отказе от преступного поведения». Маўляў, каля 80% усіх правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі раёна здзейснены беспрацоўнымі. Зварротнай статыстыкі няма. І невядома, ці аналізуюць у міліцыі, наколькі працаўладкаванне паспрыяла таму, што людзі перасталі здзяйсняць незаконныя ўчынкі.
Паводле інфармацыі Аршанскага РАУС, на мерапрыемства сабралі каля 50 чалавек, якія на дадзены момант не маюць працы. Прыйшлі і «замоўнікі» - прадстаўнікі Аршанскай птушкафабрыкі, Арэхаўскага льнозавода і нават хакейнага клуба «Локомотив – Орша» - там шукаюць слесара-сантэхніка, прыбіральшчыкаў памяшканняў, дворніка. А таксама юрысконсульта і трэнера, але наўрад ці тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі возьмуць на такую пасаду.
Што да птушкафабрыкіі льнозавода, то спісы вакансій на гэтых прадпрыемствах адкрытыя. І каб людзі мелі ахвоту туды ўладкавацца, то зрабілі б гэта і без старонняй дапамогі.
Ларыса Бачкоўская
Субота, 15 Люты 2025
Аршанская міліцыя правяла «Кірмаш вакансій» для сваіх «падапечных»
На базе Аршанскага РАУС правялі «працоўную агітацыю» для беспрацоўных асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама для тых, хто здзейсніў правапарушэнні. Міліцыянты лічаць, што «Кірмаш вакансій» стаў выжным крокам у працэсе рэабілітацыі такіх грамадзян і выртання із у соцыум». Праўда, пра вынікі мерапрыемства не паведамляецца.
Апублікавана ў
Рознае