Супраць уладальніка паветранага шара распачалі адміністрацыйную справу паводле ч. 1 арт. 18.35 КаАП РБ — Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы. Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафа памерам да 800 рублёў для фізічнай асобы і да 2000 для юрыдычнай. Судзіць Іосіфа Ядзевіча суддзя Алена Цыганкова.
Хлопца, які «лятаў на канапе», завуць Аляксей, ен працуе на прыватнай мэблевай вытворчасці «Савлуков-Мебель». Паводле адмыслоўцаў, «пасажыру» нічога не пагражала: «На злопцы была страхоўка, а ў кошы паветранага шара яго страхаваў адмысловы супрацоўнік. Шанцаў зваліцца – нуль. Для канапы была зроблена стальная рама і «намёртва» прымацавана да коша. Сам шар быў прывязаны да зямлі, каб не паляцеў вышэй за 40 м, як гэта звычайна робіцца на «прывязаных палётах». Мерапрыемства праходзіла ў абсалютны штыль, такое надвор'е падбрілася доўга. У выніку выканання ўсіх патрабаванняў бяспекі ўсё прайшло штатна, без аніякіх намёкаў на надзвычайнае здарэнне».
Што да Іосіфа Ядзевіча, то ён – вядомая ў Віцебску асоба. Ен – ураджэнец пасёлка Лынтупы Пастаўскага раёна, скончыў інстытут грамадзянскай авіяцыі ў Рызе. Атрымаўшы дыплом і размеркаванне на радзіму, уладкаваўся ў віцебскі аэрапорт па спецыяльнасці: абслугоўваў самалёты да і пасля рэйсаў. Са студэнцкіх гадоў захапляўся альпінізмам, пазней стаў заснавальнікам фірмы «Альпійскі стыль», якая займалася рознымі працамі на вышыні – ад ачысткі дахаў да ліквідацыі аварыйных дрэваў. У 2015 годзе Ядзевіч набыў два паветраных шара для правядзення незвычайных паветраных «экскурсій» над горадам. Гэта стала ягонай сямейнай справай: кіраваць незвычайным паветраным суднам Іосіф і яго нявестка Кацярына вучыліся адначасова ў спецыяльнай школе ў Вялікіх Луках. З той пары ен удзельнічае ў прафесійных спаборніцтвах пілотаў аэрастатаў.
Ужо 9 гадоў Іосіф Ядзевіч займаецца «паветранай справай», яго нярэдка запрашаюць на розныя дзяржаўныя мерапрыемствы па усёй Віцебшчыне і за яе межамі. Ніякіх прэтэнзій да ягонай працы х боку адказных структур пакуль не было.
Таццяна Віктарава