Панядзелак, 30 Верасень 2024

Многія дзіцячыя пляцоўкі на Віцебшчыне – месца небяспекі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пракуратура Віцебскай вобласці запатрабавала ліквідаваць недахопы, а іх знайшлося нямала: пашкоджанні і незамацаванае абсталяванне на гульнявых пляцоўках, пясочніцы без пяску, смецце і зараснікі хмызнякоў у зонах, прызначаных для дзіцячых гульняў. Праінспектаваць дзіцячыя пляцоўкі органы пракуратуры змусілі вельмі скрушныя акалічнасці: у вобласці сёлета значна падвысілася дзіцячая смяротнасць ад знешніх прычынаў.

Лічбы сапраўды ўражваюць. Ад пачатку гэтага году зафіксавана 13 выпадкаў гібелі дзяцей ад знешніх прычынаў, тады як за такі самы перыяд летась такіх выпадкаў было 8. Чацвёра дзяцей сталі ахвярамі забойстваў (летась -0), пяцёра дзяцей здзейснілі суіцыд (летась – 1). Вырасла і колькасць ДТЗ з удзелам непоўнагадовых: сёлета – 33 выпадкі, летась было 28.

З мэтай недапушчэння дзіцячага траўматызму пракуроры праверылі абсталяванне ў летніках і на дзіцячых пляцоўках. Гэтае пытанне стала вельмі актуальным пасля таго, як 5 жніўня на футбольным полі крытага манежу ў Віцебску на 8-гадовага хлопчыка паваліліся вароты, што рывяло да сур'ёзных цялесных пашкоджанняў.

Паводле афіцыйных звестак з пракуратуры, інфаомацыя пра выяўленыя парушэнні накіравана ў Віцебскі аблвыканкам.

Павел Зайцаў