Паводле словаў аўтара, сшыткі карыстаюцца попытам, іх набываюць нават як сувэнір зь Беларусі.
«Вось уявіце сабе клясу, якая піша і выконвае хатняе заданьне ў такіх сшытках, – у вучня адразу зьяўляецца пачуцьцё гонару і адметнасьці, гэта як сказаць: «Глядзіце, я зь Беларусі, я расту ў асаблівай краіне са сваёй гісторыяй, са сваёй мовай і ганаруся гэтым!» – кажа ён. – «Надышоў час паказваць і падкрэсьліваць, што ты беларус і не сароміцца гэтага».
У гэтым навучальным годзе зьбіраюцца і калектыўныя замовы, на якія выдавец прапануе добрыя зьніжкі.
Калі Вы жадаеце далучыцца, рабіце замову на сайце Belarusam.by ці зьвяртайцеся да спадара Ўладзімера Рамановіча праз электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або на Viber ці мабільны тэлефон 8 025 648 60 11.
https://vitebskspring.org/news/roznae/item/1906-malady-pradprymalnik-z-vitsebsku-drugi-god-zapar-vydae-belaruskamounyya-sshytki#sigProId9bce564b39