Серада, 30 Кастрычнік 2013

Павал Севярынец: ЭЗ ня ведае, што рабіць з Лукашэнкам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Павал Севярынец Павал Севярынец

Сустаршыня БХД Павал Севярынец камэнтуе апошняе рашэньне Эўразьвязу пра карэктоўку “чорных сьпісаў”: “Рашэньне Эўразьвязу адкрыта слабое. Гэта сьведчыць пра тое, што Эўразьвяз дагэтуль ня мае стратэгіі ў адносінах да Беларусі і ня ведае, што рабіць зь беларускім рэжымам. Безумоўна, гэтае рашэньне не спрыяе дэмакратызацыі нашай краіны. Аднак адказнасьць за беларускую сытуацыю ляжыць на нас, на беларусах. Мы ня можам загадваць эўрапейцам, што рабіць, а чаго не рабіць, мы можа толькі ацэньваць эфэктыўнасьць тых ці іншых крокаў”.

“Але калі ў Беларусі нічога не мяняецца, калі ў турмах сядзяць палітвязьні, то адкрываць дзьверы ў Эўропу кішэням Лукашэнкі - вельмі дрэнны сыгнал. Для ўсіх. Эўрапейскія палітыкі дзеля ўяўнага прагматызму (рэальнага прагматызму ў гэткіх рашэньнях няма абсалютна) гатовыя паступіцца прынцыпамі. Формула дзеяньняў рэжыму “Пачакай трохі, а потым будзь нахабным” працуе. Мэтады гоп-стоп беларускага рэжыму спрацоўваюць ў дачыненьні да Эўропы. Эўрапейская інтэлігентнасьць адступае перад грубіянствам рэжыму”, - сказаў Павал Севярынец.

Крыніца: Беларускі партызан