Серада, 20 Лістапад 2013

Працаўнікоў «Нафтану» змушаюць падпісвацца на афіцыйныя газэты

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Загад пра гэта выдаў намесьнік дырэктара прадпрыемства па ідэалягічнай працы Сяргей Брыкун. Яго копію ў рэдакцыю charter97.org даслаў адзін з чытачоў. «Згодна з адношаньнем гарадзкога выканаўчага камітэту і распараджэньнем дырэктара заводу “Палімір” ААТ “Нафтан” А.В. Жэбіна, неабходна арганізаваць індывідуальную падпіску на першае паўгодзьдзе 2014 году ў адпаведнасьці з дадаткам, зьвярнуўшы асаблівую ўвагу на арганізацыю падпіскі сярод кіраўнікоў усіх узроўняў, уключаючы структурныя падразьдзяленьні», - гаворыцца ў загадзе.

У дадатку пералічаныя выданьні, на якія патрабуе падпісацца ідэоляг. Сярод іх «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Знамя юности», а таксама мясцовыя афіцыйныя выданьні. Ідэоляг патрабуе даць справаздачу наконт прымусовай падпіскі да 22 лістапада.

 

Крыніца: Хартыя'97