Нядзеля, 16 Люты 2014

Віцебск - у лідэрах па дарагоўлі жытла

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У 2013 годзе Віцебск стаў лідэрам сярод рэгіёнаў па тэмпах росту цэнаў на нерухомасьць, паведамляе Інтэрфакс. Цягам году кошт квадратнага мэтру жытла ў горадзе над Дзьвіной узрос на 30,8% - з 800 да 1066 даляраў. Такім чынам, па цэнах на жытло Віцебск апярэдзіў астатнія абласныя цэнтры і цяпер саступае толькі Менску.

Для параўнаньня: самым “танным” абласным цэнтрам Беларусі зьяўляецца Магілёў. Там, паводле стану на сьнежань 2013 году, адзін квадратны мэтар жытла каштуе 913 даляраў.

Тое, як зьмяніліся цэны ў гарадох Беларусі цягам 2013 году, дэманструе табліца:

Горад Цана ў студзені 2013 Цана ў сьнежні 2013
Менск 1306 1726
Віцебск 815 1066
Берасьце 834 1007
Гомель  817 969
Гародня 738 961
Магілёў 756 913
Маладэчна 709 942
Салігорск 851 912
Наваполацак 654 844
Барысаў 615 844
Полацак 627 824
Ліда 659 749
Бабруйск 514 701
Ворша 571 691
Баранавічы 617 686
Мазыр 579 647
Пінск 604 635

 

Крыніца: Інтэрфакс-Захад