Нагадаем, Павал Севярынец, які падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага, адбываў трохгадовае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году. Яго арыштавалі ў ноч на 20 сьнежня на выхадзе з плошчы Незалежнасьці.
Пяць месяцаў пасьля арышту Севярынец правёў у сьледчым ізалятары КДБ. У траўні 2011 году суд Заводзкага раёну Менску прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да трох гадоў абмежаваньня волі. Палітык выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 году.
Крыніца: Хартыя'97