Дзяржаўная фабрыка тканін, некалі перадавік савецкай вытворчасьці, бясслаўна дажывае свой век. Абвешчаная працэдура банкруцтва, выкліканы антыкрызісны кіраўнік – усё як мае быць у гэткай сытуацыі. Вось толькі што рабіць рабочым, якія ня бачылі разьліковых са сьнежня?

Нядаўна ўжо паведамлялася аб праблемах на прадпрыемстве: некалькі супрацоўнікаў адначасова паскардзіліся на тое, што пачынаецца «аптымізацыя кадраў», а заробак налічваюць паводле нейкай дзіўнай схемы – то дадуць гатоўкай, то на карту, то наогул бяз прэміі. Паведамлялі і аб новай схеме выплат: раз у месяц, без авансу.

У сельскай гаспадарцы няпростая сытуацыя, а трэба праводзіць пасяўную. Дзе ўзяць грошы? У рэдакцыю Onliner.by прыйшоў ліст з Талачынскага раёну. Аксана Сяргееўна, працаўніца бюджэтнай арганізацыі, распавяла пра схему, якую зноў рэанімавалі ў глыбінцы. Сутнасьць, паводле яе слоў, простая: людзей «настойліва просяць» атаварвацца на фіксаваную суму айчыннай ежай.

Пра гэта напісаў чытач charter97.org, супрацоўнік УП «Віцебскаблгаз» ПУ «Віцебскгаз». Ён распавядае пра тое, што на прадпрыемстве распачалася «аптымізацыя кадраў», што можа азначаць скарачэньне на 25% штату.

На ААТ «Полацак-Шкловалакно» актывісты першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) знаёмяць работнікаў з новай формай сяброўства ў СПБ. Прычынай стала нядобрасумленныя паводзіны наймальніка, які, даведаўшыся пра пералічэньні складак праз бухгальтэрыю, пачаў аказваць ціск на сяброў прафсаюзу.