У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Судззя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўленняволі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў. Таццяна Карповіч – 25-гадовая палітзняволеная жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Яна была затрыманая 17 лістапада 2021 года.

Апублікавана ў Палітвязьні

У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Уладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Паводле Докшыцкай “раёнкі”, у жніўні гэтага года мясцовы хлопец “наўмысна пашкодзіў кавалак сцяны крамы “Удобный”, зрабіўшы надпіс васковай крэйдай.  За гэта, паводле крымінальнага артыкула 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), жыхара Докшыцаў асудзілі да пазбаўлення волі на паўтара гады.

Апублікавана ў Суд

Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.

Апублікавана ў Дзяржава

Жонка зняволенага палітыка, асуджанага да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), нарэшце атрымала ліст з-за кратаў. Палітвязень адбывае тэрмін пакарання ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і ад яго доўгі час не было ніякіх звестак. Апошняе, што ведала Марына Адамовіч, – гэта інфармацыя пра тое, што Мікалай Статкевіч «захварэў на пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў». У лісце ад 24 лістапада ён паведаміў, што йдзе на папраўку.

Апублікавана ў Палітвязьні

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.

Апублікавана ў Палітвязьні

Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.

Апублікавана ў Затрыманьні

У вечары, 28 лістапада, адбыўся ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай. Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі і не займаецца публічнай палітыкай.

Апублікавана ў Затрыманьні

У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада паччаўся судовы працэс над актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнем Васілём Берасневым. Яго Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае сумна вядомая сваімі прысудамі суддзя Анастасія Папко.

Апублікавана ў Суд