На прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно” ўвечары 14 студзеня адбылося здарэньне. У адным з цэхаў зь печы вырвалася расплаўленая шкломаса, якую варылі пры тэмпэратуры 1500 градусаў Цэльсія для далейшага атрыманьня тэкстыльнага шкловалакна. Яна пацякла ў спэцыяльны басэйн і заняла каля 10 квадратных мэтраў.
Рабочыя пачалі астуджаць шкломасу вадой. А неўзабаве на месца прыбылі выратавальнікі-пажарныя. Пацярпелых няма. Печ спынілі, праводзіцца яе рамонт. Паводле прэс-службы МНС, гэта “на тэхналягічны працэс вытворчасьці не паўплывала”. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.
Крыніца: Эўрарадыё