Прафсаюзны лідар адбыў 15-суткавы арышт за жоўта-блакітны сцяг на «аватарцы», а пазней яго асудзілі яшчэ раз, ужо за кратамі – за лозунг «За незалежнасць», размешчаны тамсама. Такім чынам, Максім Пазнякоў адбыў за кратамі 30 сутак. Яго афіцыйна папярэдзілі, што два адміністрацыйныя спагнанні ён ужо мае, і пасля трох правапарушэнняў на працягу году супраць яго будзе распачата крымінальнай справа.
Летась Максім Пазнякоў быў затрыманы і асуджаны да штрафу памерам 30 базавых велічынь паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»). Падставай сталі рэпосты ў сацыяльных сетках, зробленыя яшчэ тады, калі матэрыялы, згаданыя ў справе, яшчэ не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Днём раней, 21 верасня 2021 году, адбыўся ператрус у офісе «пяршоўкі» БНП на ААТ «Нафтан».
Міхась Хмара
Пятніца, 17 Чэрвень 2022
Актывіст незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў адбыў два арышты за «пікетаванне ў інтэрнэце»
Выконваючага абавязкі старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў. Праз два дні ў Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс, дзе Максім Пазнякоў быў прызнаны вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку.
Апублікавана ў
Правы працоўных