Панядзелак, 08 Кастрычнік 2018

Плацілі менш за мінімалку. Прадпраемствы Глыбоччыны абкрадалі работнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Плацілі менш за мінімалку. Прадпраемствы Глыбоччыны абкрадалі работнікаў Фота: belapan.by

У Глыбоцкім раёне два сельгаспрадпрыемствы выплачвалі сваім работнікам зарплаты ніжэйшыя за мінімальную, паведамляецца на сайце Генпракуратуры. Парушэньні выявілі на прадпрыемствах «Стрынадкі» і «Азярцы». Недаплацілі 139-ці работнікам. Агульная сума недаплаты на двух прадпрыемствах перавысіла 82,6 тысячы рублёў.

– На момант пракурорскай праверкі ў СГУП «Стрынадкі» да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і пагадзіннай) не даплацілі 71-му, а ў ДП «Азярцы» – 68-мі работнікам, – адзначаюць у Генпракуратуры. – Пры гэтым на прадпрыемствах адсутнічалі дакумэнты, якія пацьвярджалі б факты парушэньняў супрацоўнікамі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, абгрунтоўвалі б такія недаплаты.

Працаўнікам прадпрыемства «Стрынадкі» дадаткова налічылі да памеру мінімальнай заработнай платы 13 194 рублі.

– Працаўнікам ДП «Азярцы» зь недаплачаных 69 500 рублёў выдалі ў жніўні бягучага году 11 800 рублёў. Згодна з распрацаваным графікам, запазычанасьці, што засталіся, пагасяць да сьнежня 2018 году, – тлумачаць у Генпракуратуры.

15 службовых асобаў сельгаспрадпрыемстваў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці.

tut.by