Нядзеля, 23 Сакавік 2014

Кіраўнікі праўладных прафсаюзаў зарабляюць да 17 мільёнаў у месяц

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзякуючы выбарчай кампаніі рэсурсу Praca-by.info удалося даведацца, якія даходы атрымліваюць людзі, якія працуюць у праўладных прафсаюзах. Кандыдаты ў дэпутаты мусілі падаваць у выбаркамы дадзеныя пра свае даходы. Сярод тых, хто нацэльваўся на дэпутацкае крэсла, аказаліся і прадстаўнікі прафсаюзаў ФПБ.

Так, у дэпутаты Наваполацкага гарадзкога Савету балятавалася Сьвятлана Валочнік, старшыня прафкаму першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мае гадавы даход каля 109 мільёнаў рублёў. Для параўнаньня: у сьнежні 2013 году сярэдняя заработная плата ў адукацыі склала ўсяго каля 4 мільёнаў рублёў.

Але пані Сьвятлане далёка да старшыні Віцебскага абласнога савету Белхімпрафсаюзу Аляксандра Горскага, які таксама ўдзельнічаў у выбарах у Наваполацку. За мінулы год ягоны даход склаў каля 203 мільёнаў - у сярэднім у месяц ён атрымліваў прыкладна 17 млн рублёў! Ва ўласнасьці абласнога кіраўніка прафсаюзу знаходзіцца кватэра, аднапавярховы жылы дом, зямельны ўчастак, гараж, легкавы аўтамабіль і матацыкль.

Крыніца: Прафсаюзны рух Беларусі