Субота, 16 Ліпень 2022

Кіраўнік МЗС Латвіі патрабуе тлумачэнняў з-за візіту латвійскіх дзяцей на «Славянскі базар»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс патрабуе тлумачэння адпаведных устаноў праз арганізацыю візіту выхаванцаў рыжскай дзіцячай арганізацыі на фестываль «Славянскі базар», піша Delfi.

Выхаванцы і прадстаўнікі Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV здзейснілі паездку ў Віцебск для ўдзелу ў міжнародным фестывалі «Славянскі базар».

Academy KidsTV раней звярталася да Лукашэнкі з просьбай аб магчымасці ўзяць у яго інтэрв'ю.

Дзіцячая арганізацыя перакананая, што «ў цяперашняй сітуацыі ў свеце гэта [інтэрв'ю] станоўча адаб'ецца на адносінах».

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ) паведаміла, што ўстанова ў рамках сваёй кампетэнцыі сочыць за дзейнасцю розных арганізацый у Латвіі, ацэньваючы, ці няма ў іх дзейнасці магчымых пагроз нацыянальнай бяспецы. Улічваючы спецыфіку дзейнасці службаў, СДБ устрымліваецца ад каментарыяў па канкрэтных выпадках.

У сваю чаргу, МЗС папросіць адказныя ўстановы ацаніць паездку Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV на фестываль у Беларусь, паведаміў у Twitter міністр замежных спраў Эдгар Рынкевічс.

Паводле яго слоў, плануецца звязацца з адказнымі ўстановамі з просьбай даць ацэнку дзеянням Academy KidsTV.

«З-за грубага ігнаравання рэкамендацый МЗС па бяспецы падарожжаў і ўдзелу ў інфармацыйнай вайне дзейнасць падобных арганізацый недапушчальная і павінна быць спыненая», — лічыць міністр.