14 ліпеня праваабаронцы і прадстаўнікі кампаніі #FreeViasna правялі ў цэнтры Вільні пікет падтрымкі і салідарнасці са зняволенымі калегамі.
Пасля больш як паўгадовага ўтрымання за кратамі, 3 сакавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў Нобелеўскаму лаўрэату міра Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрысту Уладзіміру Лабковічу ад 7 да 10 гадоў калоніі і буйныя штрафы.
Іван Рухавы