Вольга Карач — кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». У верасні 2021г. беларускі КДБ унёс Карач у «спіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 г. аб'явіла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваннем». Сябе Вольга Карач называе праваабаронцай, а арганізацыю «Наш дом» - праваабарончай.
У Вільні Карач жыве ўжо шмат гадоў, але заўсёды падкрэслівае, што не парывала сувязяў з Беларуссю. Толькі ў 2020г. яна абвясціла пра тое, што ўжо даўно было фактам: што яна збіраецца стала жыць у замежжы. Паводле словаў Вольгі Карач, разам з мужам і двума дзецьмі яны здымае прыватны дом на ўскраіне сталіцы, кошт арэндаванага жытла яна не называе. Колькі яна зможа заставацца ў Літве пасля прынятага ўладамі рашэння, пакуль не вядома.
Апошняе, што прыгадваюць у Віцебску ў сувязі з імем Вольгі Карач – гэта тое, што яна прадала незалежную мясцовую газету «Віцебскі кур“ер» менскаму ўладальніку Аляксею Шаблоўскаму. Рэдакцыйны калектыў звольніўся на знак пратэсту. Выданне, якое асвятляла жыццё віцебскага рэгіёну, паступова ператварылася ў дайджэст навінаў з усёй Беларусі.
Феліцыян Красоўскі
Пятніца, 18 Жнівень 2023
Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку
Пры гэта ўраджэнка Віцебску, якая стала жыве ў Літве ўжо больш за 15 гадоў, паведаміла выданню «Медуза». Паводле Карач, у палітычным прытулку ёй адмоўлена, бо яна стала «пагрозай нацыянальнай бясьпецы». Сваё рашэнне літоўскія ўлады патлумачылі тым, што яна брала інтэрвію ў заснавальніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.
Апублікавана ў
Праваабаронцы
Тэгі: