Панядзелак, 10 Снежань 2012

Любоў Кавалёва - праваабаронца году

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Любоў Кавалёва Любоў Кавалёва

Традыцыйна 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, вызначылі найлепшых журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў. Праваабаронцам году назвалі Любоў Кавалёву. Маці Ўладзіслава Кавалёва ўшанавалі ўзнагародаю за «абарону сына, абвінавачанага ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро і пасьля расстралянага, і за барацьбу супраць сьмяротнага пакараньня».

«На гэта пакладзенае жыцьцё майго сына. Цягам усяго часу мяне падтрымлівалі людзі, і, каб ня гэта, мне было б значна цяжэй. Дзякуючы гэтаму падтрыманьню я яшчэ жыву, я яшчэ штосьці магу рабіць. Ці ёсьць у нас яшчэ правы? Па-мойму, у нас ужо даўно іх забралі. У любых справах ідуць толькі адпіскі», – зазначае Любоў Кавалёва. Жанчына будзе надалей змагацца за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і за рэабілітацыю імя свайго сына.

Адвакатамі году назвалі Алівіну Дрыго і Аліну Шостак, якія ў судох баранілі актывістаў «Маладога фронту». Журналіст году – Андрэй Пачобут.

БелСат