Праваабаронца зь Віцебску Павал Левінаў патрабаваў ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бясьпекі ў месцах пазбаўленьня волі ў сувязі з распаўсюдам каронавірусу. Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС РБ паабяцаў прыняць да ведама прапановы праваабаронцы.

Простае таварыства «Грамадзкі камітэт упаўнаважаных па правах чалавека «Правы для ўсіх» просіць уключыць праваабаронцу Паўла Левінава ў склад Віцебскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі. Ягоную кандыдатуру таварыства зацьвердзіла 9 сакавіка 2020 году.

У месцах пазбаўленьня волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканьні «ў мэтах прафіляктыкі інфэкцыйных захворваньняў», паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава.

«Улічваючы, што дагэтуль ня вынайдзеныя эфэктыўныя лекі ад каронавірусу, а лячэньне праводзіцца як пры ВРВІ, просім спрасьціць працэдуру перадачы лекавых сродкаў у месцы пазбаўленьня волі», – гаворыцца ў пэтыцыі, апублікаванай на сайце «Зручны горад».

Старшы турэмны сьвятар Віцебскай эпархіі БПЦ Сергій Захараў павіншаваў са сьвятам Нараджэньня Хрыстова людзей, якія прыбываюць у СІЗА №2 Віцебску. Усе падсьледныя, якія знаходзяцца пад вартай у ізалятары, атрымалі ад сьвятара Эвангельлі і каляндарыкі на 2020 год, паведамляе сайт Віцебскай эпархіі.